Беларускі рэжым «падлічыў» колькасць беларусаў у палку імя Каліноўскага
Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч заявіў, што беларусаў, якія ваююць ва Украіне — не больш за 200.

Намеснік міністра МУС Генадзь Казакевіч, як паведамляе Радые Св.бода, заявіў, што з 200 беларусаў большасць — футбольныя фанаты і ўдзельнікі пратэставых акцый 2020 года. Ён дадаў, што за апошні год ГУБАЗіК спыніў дзясяткі маладзёнаў да 30 гадоў, якія хацелі паехаць абараняць Украіну.
Казакевіч негатыўна выказаўся і пра «псеўдабатальён», імаверна, кажучы пра полк Кастуся Каліноўскага. Нядаўна чыноўнік пагражаў, што гэтыя беларусы «на мяжы будуць знішчаныя».
Раней Святлана Ціханоўская казала пра 1500 беларусаў, якія абараняюць Украіну.