Беларускія пратэсты ў Вашынгтоне

У суботу, 11 ліпеня, берарусы чацвёрты раз прыйшлі да будынка беларускай амбасады ў Вашынгтоне.

img_1383_logo.jpg


Арганізатарам пратэстаў выступіў Аляксей Хальчэня з Вашынгтонскага аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА). Ён нагадаў, што кульмінацыя пратэстных акцый плануецца на 9 жніўня.
«Самае малое, што мы можам зрабіць сёння — гэта праявіць салідарнасць з суайчыннікамі. Беларускі народ паспеў для пераменаў. Маё пакаленне фактычна вырасла, бачачы адну асобу ў "скрыні" з дня ў дзень. Сёння мы патрабуем пераменаў!» — заявіў актывіст БАЗА Мікіта Ільяшэвіч.


Чарговы пратэст ля амбасады адбудзецца 18 ліпеня.
Фота Аляксея Хальчэні і Вячаслава Бортніка