Больш за 600 студэнтаў і выпускнікоў біяфака БДУ патрабуюць новых выбараў

Супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ звярнуліся да дзяржаўных органаў Беларусі. Яны просяць не дапускаць затрыманняў і гвалту да мірных грамадзян, вызваліць палітвязняў і прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


«Мы выказваем салідарнасць з усімі грамадзянамі, якія шляхам негвалтоўнага пратэсту спрыяюць аднаўленню міру і законнасці ў Беларусі, — напісалі аўтары звароту. - У сувязі з парушэннем нашых грамадзянскіх і палітычных правоў, а менавіта: права на сумленныя і празрыстыя выбары, свабоду волевыяўлення (арт. 65, 66 Канстытуцыі), права на жыццё і бяспеку, права на абарону ад замахаў За свабоднае выказванне сваёй пазіцыі (арт. 4, 10, 22, 25, 33 Канстытуцыі), органам дзяржаўнай улады выказваем пратэст беззаконню, які ўсталяваўся ў нашай краіне».

Свае патрабаванні біёлагі сфармулявалі так:

  • не дапускаць затрыманняў і гвалту ў дачыненні да мірна пратэстуючых грамадзян. Ініцыяваць працэс адхілення ад займаных пасадаў і прыцягнення да адказнасці ўсіх работнікаў праваахоўных органаў, якія ўжылі гвалт, якія аддавалі і выконвалі злачынныя загады і парушылі прысягу, дадзеную народу Беларусі. Да заканчэння незалежнага і галоснага расследавання адхіліць ад выканання абавязкаў міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, кіраўніцтва і асабісты склад падраздзяленняў АМАП МУС.
  • вызваліць усіх палітычных зняволеных, адмяніць неправамерныя судовыя пастановы, выплаціць кампенсацыі ўсім грамадзянам, якія пацярпелі ад незаконных дзеянняў сілавых структур.
  • у сувязі з непрымальнай колькасцю зафіксаваных парушэнняў і фальсіфікацый прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў, якія адбыліся 9 жніўня. Сфармаваць новы склад ЦВК, правесці новыя выбары [ ... ].
  • прызнаць Каардынацыйны Савет органам, якія прадстаўляюць нашы інтарэсы ў частцы пералічаных вышэй патрабаванняў.

Зварот падпісала 624 чалавека.

Паводле TUT.BY