Ці пачынаць новы наступ на Украіну зімой? Нечакана, але сярод кіраўніцтва РФ ёсць рознагалоссі

У расійскай улады ёсць рознагалоссі наконт таго, ці можна пачынаць новы наступ зімой, пішуць СМІ са спасылкамі на крыніцы ў Дзярждэпартаменце ЗША.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__16__logo.jpg

Высокапастаўленая крыніца ў Дзярждэпартаменце ЗША распавяла, што ўнутры расійскай улады ёсць розныя погляды адносна мэтазгоднасці новага наступу расійскіх войскаў ва Украіне зімой, піша журналістка «ВВС» Барбара Плет Ашэр.

Па словах крыніцы, ёсць тыя, хто падтрымлівае гэтае рашэнне, але «ёсць і іншыя, хто мае рэальныя пытанні» адносна гэтага пачынання.

Расіянам трэба будзе ўлічыць рашучасць Украіны працягваць адваёву сваёй тэрыторыі. Акрамя таго, ЗША назіраюць «вельмі значны» (як сказала крыніца) дэфіцыт боепрыпасаў у расійскіх войскаў, і тое, як людзей «кідаюць у бой» без навучання і належнай каардынацыі, што абмяжоўвае эфектыўнасць нападаў.

Усё гэта «накладвае абмежаванні» на расійскія планы, аднак расійская вайсковая машына па-ранейшаму значная, хоць і працуе са «страшэннымі выдаткамі».