Ціханоўская: «Вас палохаюць апазіцыяй. Але ў Беларусі няма апазіцыі»

«Вас палохаюць апазіцыяй. Але ў Беларусі няма апазіцыі», — заявіла Святлана Ціханоўская ў сваім тэлевыступе ўвечары 28 ліпеня. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё

cichanouskaja_2807.jpg

На яе думку, у Беларусі ёсць не апазіцыя, а разумныя, адукаваныя людзі, якіх не пускаюць да ўдзелу ў кіраўніцтве краіны.
Кіраўніка дзяржавы яна параўнала з п'яным дырэктарам школы, які нацкоўвае міліцыю на тых, хто хоча яго памяняць.
«Выбары 9 жніўня не будуць вольнымі і сумленнымі», — падкрэсліла кандыдатка ў прэзідэнты. Яна нагадала, што ўлады не зарэгістравалі ні Сяргея Ціханоўскага, ні Віктара Бабарыку, ні Валерыя Цапкалу. Таму Ціханоўская заявіла, што яе мэта — правесці новыя сумленныя выбары пасля 9 жніўня.