Другі раўнд украіна-расейскіх перамоваў у Белавежскай пушчы завяршыўся. Што вырашылі?
Ёсць невялікія пазітыўныя зрухі.
Па словах дарадцы кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, Кіеў не атрымаў вынікаў, на якія разлічваў.
Зрэшты, адзначыў чыноўнік, Расеі і Украіне ўдалося дамовіцца
аб магчымасці часовага спынення агню для арганізацыі гуманітарных калідораў.
Бакі чакаюць трэцяга раўнда перамоў, якія пройдзе ў хуткім часе.
У сваю чаргу прадстаўнік Расеі Уладзімір Мядзінскі назваў дасягнутыя на перамовах з украінскай дэлегацыяй пагаднення істотным прагрэсам. «Паводле часткі пытанняў удалося знайсці паразуменне», — заявіў ён.