Ганна Канапацкая распавяла пра пагрозы дзецям і стварэнне партыі

Інфармацыю аб сваіх планах Канапацкая размясціла ў фэйсбуку.

Ганна Канапацкая

Ганна Канапацкая

«Сустрэлася з кіраўніцтвам свайго штаба і даверанымі асобамі, — паведаміла ў фэйсбукавым допісе Ганна Канапацкая. — Абмеркавалі два важных пытання. Першае — як весці перадвыбарчую агітацыю ў існуючых умовах. Было вырашана, што з улікам пагроз, якія паступаюць у мой адрас, у адрас маіх дзяцей і давераных асоб, рашэнне адмовіцца ад правядзення пікетаў было слушным. Улада, засяроджаная на барацьбу з іншадумствам і пратэстнымі настроямі, сёння не здольная абараніць кагосьці, акрамя сябе, што робіць вулічную агітацыю небяспечнай. Да таго ж месцы, якія ўлада вызначыла для пікетаў, больш падыходзяць для выгулу сабак. Таму робім стаўку на прадпрыемства — там ёсць магчымасць забяспечыць людзям належную бяспеку. На гэтым тыдні разаслалі лісты на 50 найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны. Чакаем адказаў.
Ну і другое пытанне, мабыць, самае важнае — стварэнне партыі. Гэта тое, над чым я зараз шчыльна працую, выкарыстоўваючы ўсе вызваленыя з-за адмовы ад паездак па рэгіёнах час. Першыя заявы зраблю ўвечары 28 ліпеня, падчас выступу на тэлеканале «Беларусь 1», — напісала Ганна Канапацкая.