«Гэта заклік да акта вайны, а не да тэрарызму». Арэстовіч адказаў Генпракуратуры Беларусі

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч пракаментаваў паведамленне Генпракуратуры Беларусі пра распачатую ў дачыненні яго крымінальную справу (за заклік да правядзення «актаў тэрарызму і дыверсій» на чыгунцы ў нашай краіне для перашкоды перавозак расійскіх войск).

ai_154055_aux_head_20150603_aleksei_arestovich_360.jpg

Аляксей Арэстовіч піша, што «гэта заклік да акта вайны, а не да тэрарызму» — і толькі супраць перавозак расійскіх войск.

Ён адзначае, што «Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны, прадастаўляючы сваю тэрыторыю, ваенную і грамадзянскую інфраструктуру расійскім войскам, якія здзяйсняюць шматлікія злачынствы супраць Украіны». Таму ён лічыць, што яго заклікі «абсалютна законныя з пункту гледжання міжнароднага права».

Арэстовіч прапануе супрацоўнікам Генпракуратуры РБ падумаць, чым асабіста для іх і для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі скончыцца «пуцінская авантура». У перамозе Украіны ён не сумняецца.

«Цяперашняму рэжыму ў Беларусі даўно даў ацэнку беларускі народ, — піша Арэстовіч. — І я яго (народ) разумею».

Паводле «Еўрарадыё».