Грыбаўскайтэ: «Санкцыі Пуціна не спыняць, вайну спыніць толькі вайна»
Экс-прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, былая прэзідэнтка Літвы, сказала, што дапамогі Захаду Украіне недастаткова. Яна заявіла, што Захад праяўляе баязлівасць. Рыторыка Захаду, па яе словах, вартая жалю, гэта значыць, што Захад становіцца саўдзельнікам Пуціна.
«Баязлівы Захад?
Або саўдзельнікі ваенных злачынстваў Пуціна? Пачынае здавацца, што гэта так.
Санкцыі Пуціна не спыняць, якімі б яны ні былі. Яны патрэбныя, але без
выключэнняў, якія мы зараз бачым пры ўжыванні SWIFT і захаванні энергетычнага
сектара і банкаў, якія яго абслугоўваюць...
Вайну спыніць толькі вайна, якая ўжо пачалася. Не трэба прыкідвацца і спрабаваць супакоіць сваё сумленне, даючы Украіне толькі зброю — і тое са спазненнем. За нас ваююць жыхары Украіны, яе дзеці затуляюць нас сабою ад пуцінскага вар'яцтва», — пісала ў Фэйсбуку экс-прэзідэнт Літвы.
З яе слоў, паўтарэнне мантры, быццам NATO не можа дапамагчы Украіне, ужо нават гучыць вартым жалю і недарэчным ды паказвае баязлівасць Захаду.
«Гэта бачыць і Пуцін. Хоць урокі вучаць хутка, але Захад усё яшчэ не разумее, што ва Украіне ідзе еўрапейская вайна. У ёй альбо ўдзельнічаеш і змагаешся з агрэсарам, альбо стаіш і глядзіш, як ён знішчае Украіну і яе людзей — і становішся саўдзельнікам у ваенных злачынствах. Так. Саўдзельнікам.
Калі мы не спынім Пуціна ва Украіне, усё роўна давядзецца ваяваць, але ўжо ў нашых краінах. Украіна просіць рэальнай дапамогі, а мы глядзім на тэлеэкранах, як бамбяць жылыя кварталы і клянёмся, што «вельмі падтрымліваем Украіну», – працягнула Грыбаўскайтэ.
«Мне сорамна слухаць, як бляюць кіраўнікі і чыноўнікі NАТО, што «не могуць увязвацца ў канфлікт». А ў Сірыі, Лівіі, Афрыцы, Югаславіі, Афганістане маглі? Сёння Украіна змагаецца за выжыванне свайго народа і спакой Еўропы. Дык мы і далей будзем працягваць назіраць за знішчэннем незалежнай дзяржавы? Слава Україні! Героям слава! Пакуль толькі яе героям, паколькі іншых на гарызонце яшчэ не відаць», — дадала экс-прэзідэнт Літвы
Паводле www.delfi.lt