Лех Валенса: «З Пуціным трэба размаўляць з пазіцыі сілы, а не дыпламатыі»
Экс-прэзідэнт Польшчы прапаноўваў Зяленскаму працаваць у яго камандзе.
![17101310_401.jpg 17101310_401.jpg](/img/v1/images/17101310_401.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Калі хтосьці будзе на чале дзяржавы 20 гадоў, ён абавязкова выбудуе сістэму, якую будзе абараняць коштам вайны.
Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю выданню Interia былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса.
Таксама Валенса адзначыў, што будучы прэзідэнтам дапусціў пэўныя памылкі.
— Я планаваў уступіць у ЕС і NАТО разам з Украінай і Беларуссю. Але аб Польшчы і Венгрыі я гаварыў адкрыта, а тайна імкнуўся да гэтых краін, ладзіў міжнародную кааліцыю. З Барысам Ельцыным мы маглі б гэта зрабіць, але мне не хапіла другога тэрміну. Потым усё рухнула. Іншая справа Расія, — падзяліўся ён.
Паводле яго слоў, першачарговай яго задачай было разваліць СССР і вывесці савецкія войскі з польскіх зямель, і ўрэшце трэба было вярнуць Расію ў патрэбнае рэчышча, змяніць яе палітычную сістэму.
Паводле gazetaby.com