Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў

Пра гэта заявіў Лукашэнка на сённяшнім паседжанні Савета бяспекі.

lu_pu_1.jpg

Лукашэнка нагадаў, што ў Санкт-Пецярбургу пасля нефармальнага саміту СНД у яго адбылася сустрэча сам-насам з Пуціным.
«У сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах.
Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як зараз, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы.
Аснова (я заўсёды пра гэта казаў) гэтай групоўкі — армія, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Павінен вас інфармаваць, што фармаванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзена было маё распараджэнне, каб мы прыступілі да фармавання гэтай групоўкі».
Раней сёння гэты чалавек прыгразіў Украіне: «Мы зробім так, што гэта будзе Крымскі мост-2». Мой адказ быў просты: «Давядзіце прэзыдэнту Украіны і іншым вар'ятам, што Крымскі мост ім здасца кветачкамі, калі яны дакрануцца сваімі бруднымі рукамі хоць да аднаго метра нашай тэрыторыі».