Маньяк — забойца 80 жанчын цяпер хоча забіваць ва Украіне

На жаль, гэта не сюжэт хорар-фільму, гэта сённяшняя рэальнасць у Расіі.

papkou_10.jpg

Былы міліцыянер Міхаіл Папкоў, які забіў больш за 80 жанчын, прызнаўся ў іншых забойствах і хоча адправіцца ва Украіну ваяваць у шэрагах расійскіх наймітаў, піша The Insider.
Папкоў таксама вядомы як «ангарскі маньяк». Ён адбывае два пажыццёвыя пакаранні. Зараз Папкова этапавалі з Мардовіі ў Іркуцк праз прызнанні ў забойствах, у якіх ён не быў раней абвінавачаны.
Інтэрв'юер спытаў у Папкова, якое ў яго ёсць жаданне. Той адказаў, што хоча «ў войска» і не супраць адправіцца на вайну, хоць і баіцца халадоў.
— Якая ў вас мара?
— У войска трапіць.
— У вас ёсць жаданне?
— Калі я скажу, што ў мяне ёсць такое жаданне, гэта не зусім шчыра будзе. Усё ж таму, што гэта не камп'ютарная цацка, і гэта не кніжка мастацкая. А калі рэальна зыходзіць, аб'ектыўна, шчыра, працягнуць бы яшчэ студзень-люты, самыя маразы. Для мяне маразы — горшыя. Я б можа нават не задумваючыся пагадзіўся. (…) З цёплага памяшкання зараз апынуцца ў траншэі халоднай… На колькі там чалавека хопіць… Справа ў тым, што я яшчэ магу сумнявацца, не сумнявацца. Гэта палова справы. Але мне яшчэ ніхто можа не прапанаваць. Калі сваю ваенна-ўліковую спецыяльнасць узяць, то я так думаю, што яна зараз дастаткова запатрабаваная, хоць зараз, напэўна, ужо больш сучаснае гэта ўсё: радыёэлектроніка і гэтак далей. Але я хоць 10 гадоў у турме знаходжуся, увогуле думаю, што гэта не так складана будзе хутка вывучыць.
Ангарскі маньяк здзяйсняў злачынствы ў перыяд з 1992 па 2010 гады ў Ангарску і яго наваколлях. Пры гэтым да 1998 года ён працаваў у міліцыі. Папкоў забіў звыш 80 жанчын, а таксама аднаго міліцыянера. Быў арыштаваны пасля аднаўлення крымінальнай справы і супастаўлення ў сакавіку 2012 года яго генатыпа і вынікаў малекулярна-генетычнай экспертызы астанкаў ахвяр, праведзенай яшчэ ў 2003 годзе.