Мінск адпрацоўвае на Захадзе тэму расійскага ўмяшальніцтва ў выбары

З затрыманнем у Беларусі расійскіх грамадзян, якія, як мяркуецца, супрацоўнічаюць з групай Вагнера, змянілася і танальнасць галоўнага месіджу, які Мінск адпраўляе на Захад. Зараз гаворка ідзе аб адкрытым ўмяшальніцтве Расіі ў беларускія выбары. Аднак Захад не спяшаецца прымаць на веру гэтую версію.

vybary_22.jpg

Калі раней беларускія ўлады толькі намякалі на расійскіх «лялькаводаў», якія стаяць за альтэрнатыўнымі кандыдатамі ў прэзідэнты, то пасля арышту 28 ліпеня беларускімі сілавікамі расійскіх грамадзян абвінавачванні сталі гучаць менш двухсэнсоўна — Расія пасылае баевікоў для дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне падчас прэзідэнцкіх выбараў. Гэтая версія, мяркуючы па ўсім, планамерна даводзіцца і да заходніх сталіц. У прыватнасці, на мінулым тыдні кіраўніцтва беларускага МЗС мела непасрэдныя кантакты з польскім міністрам замежных спраў і амерыканскім пасольствам у Мінску.
Выкарыстоўваючы мэсыдж аб расійскім ўмяшанні, кіраўніцтва Беларусі спрабуе ўбудавацца ў заходні мэйнстрым і тым самым павысіць легітымнасць уласных дзеянняў у перадвыбарчы перыяд і легітымнасьць выбараў як такіх, спадзяючыся на больш лаяльнае чым звычайна стаўленне ЕС і ЗША ў новых геапалітычных умовах.
Ці будзе гэты крок эфектыўным пакуль казаць рана. Аднак, мяркуючы па публікацыях аб арышце вагнераўцаў ў Мінску ў найбуйнейшых заходніх СМІ (напрыклад, BBC, Foreign Policy, The New York Times, Bloomberg), беларуская версія пакуль успрымаецца са значнай доляй скепсісу. Аўтары гэтых матэрыялаў схільныя бачыць у дзеяннях Мінска, хутчэй, спробу дзеючага кіраўніка дзяржавы апраўдаць страту даверу сярод выбаршчыкаў знешнімі фактарамі, у прыватнасці — дэстабілізуючым уплывам Расіі.
Паводле belarusinfocus.info