Напад Расіі на Украіну. Што адбылося за ноч

Навіны пра тое, што адбылося ва Украіне ў ноч з 5 на 6 сакавіка.

Жыхары Ірпеня хаваюцца ад бамбавання пад зруйнаваным мастом

Жыхары Ірпеня хаваюцца ад бамбавання пад зруйнаваным мастом

***
Калона расійскай тэхнікі, якая з Ірпеня ішла на стаянку для прарыву на Гарэнічы, разбіта ВСУ з паветра.

Зяленскі пагаварыў з Іланам Маскам і запрасіў яго ва Украіну пасля вайны. «На наступным тыдні атрымаем чарговую партыю сістэм Starlink для разбураных гарадоў», — паведаміў Зяленскі.
Журналіст Юры Бутусаў паведаміў, што сярод разбітай тэхнікі акупантаў пад Харкавам былі і аўтамабілі Расгвардыі. У гэтых машынах была маса ахоўнай экіпіроўкі для разгону дэманстрацый, шчыты, дубінкі. «Яны былі ўпэўненыя, што пасля таго, як зойдзе вялізнае расійскае войска, супраціўлення не будзе, і трэба будзе проста разганяць кучку незадаволеных. Але ўкраінскі народ дубінкамі не разагнаць», — падкрэсліў журналіст
*** «Азербайджанскія авіялініі» прыпыняюць усе рэйсы ў РФ. Таксама ад палётаў у расійскія гарады адмаўляецца азербайджанская авіякампанія «Buta Airways».

Украіна будзе ствараць паўнавартасныя лагеры для расейскіх ваеннапалонных, таму што іх сотні. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у інтэрв'ю на YouTube-канале расійскага апазіцыйнага палітыка Марка Фейгіна.

Тры тысячы амерыканскіх добраахвотнікаў гатовы супрацьстаяць Расіі ва Украіне ў складзе міжнароднага батальёна, паведаміў «Голас Амерыкі» са спасылкай на прадстаўніка пасольства Украіны ў Вашынгтоне. Сярод ахвочых - ветэраны баявых дзеянняў у Іраку і іншых гарачых кропках па ўсім свеце. Усяго ва Украіну накіроўваюцца больш за 16 тысяч замежных добраахвотнікаў. Сярод першых прыбылі грамадзяне Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Ізраіля. Каля паўтары сотні добраахвотнікаў са Злучанага Каралеўства ўжо вырашылі выступіць на баку Украіны. Аб сваім намеры ўступіць у шэрагі міжнароднага легіёна заявілі грамадзяне Грузіі, Харватыі, Францыі і іншых краін.
Радыё Свабода прыпыніла працу ў Расіі. Як гаворыцца ў заяве радыёстанцыі, сярод прычын - 4 сакавіка мясцовыя падатковыя органы ініцыявалі працэдуру банкруцтва расійскага падраздзялення выдання, а паліцыя ўзмацніла ціск на яго журналістаў.

«Урачы без межаў» назвалі гуманітарную сітуацыю ў Марыупалі катастрафічнай. Сярод асноўных праблем: у жыхароў няма доступу да пітной вады, у горадзе заканчваюцца прадукты, няма электрычнасці і энергазабеспячэння.

***Расійскія войскі скідаюць на жылыя кварталы Чарнігава бомбы для фартыфікацыйных збудаванняў і ваенна-прамысловых аб'ектаў. Пра гэта расказаў старшыня Чарнігаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Вячаслаў Чавус«Расійская Федэрацыя здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці - бамбіць жылыя кварталы Чарнігава. Не ў стане пераадолець супраціў украінскіх войскаў, расійская захопніцкая армія на працягу апошніх дзён здзяйсняе тэрарыстычныя акты ў дачыненні да жыхароў Украіны. Ужо 3 дні запар яна наносіць авіяўдары па жылых кварталах горада і сацыяльным аб'ектам». Па словах Чавуса, у цяперашні час расейскія войскі ўжываюць супраць Чарнігава магутную зброю невыбарчага дзеяння «некіравальныя авіябомбы ФАБ-500: «Звычайна такая зброя прымяняецца супраць ваенна-прамысловых аб'ектаў і фартыфікацыйных збудаванняў. А ў Чарнігаве – супраць жылых кварталаў. Тры такія бомбы, якія не разарваліся, былі знойдзены сёння на месцы падзення расійскага знішчальніка-бамбардзіроўшчыка Су-34, які раніцай збілі каля Чарнігаве байцы СПА».
У тэрытарыяльную абарону па ўсёй краіне ўступілі 100 тысяч чалавек. Пасля вайны тэраабарона стане часткай сістэмы абароны Украіны - Нацгвардыя Украіны.
З-за баявых дзеянняў пашкоджаны сеткі газазабеспячэння ў шасці абласцях Украіны. Як паведаміў Аператар ГТС, з-за баявых дзеянняў кампанія спыніла працу 16 газаразмеркавальных станцый у Харкаўскай, Мікалаеўскай, Запарожскай, Кіеўскай, Данецкай, Луганскай абласцях. Без газу застаюцца сотні тысяч бытавых спажыўцоў.