Падазраваных у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў адпускаюць з СІЗА-1 без прад’яўлення абвінавачванняў

Дваіх валанцёраў штаба Віктара Бабарыка Арцёма Панасюка і Дзмітрыя Нагайчанкі і дваіх валанцёраў-ахоўнікаў штаба Ціханоўскай Алега Маісеенкі і Антона Сташэўскага вызвалілі з СІЗА-1 без прад’яўлення абвінавачванняў.

miliciya_sud_konvoi_strazha_20200113_shuk_tutby_phsl_1464.jpg


Арцём Панасюк быў затрыманы напярэдадні выбараў па падазрэнні ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў. Адвакат валанцёра Дзмітрый Лаеўскі аспрэчыў высунутае падазрэнне, заявіўшы хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу. Панасюка адпусцілі 18 жніўня без прад’яўлення абвінавачвання.

Паводле інфармацыі юрыста штаба Бабарыка Максіма Знака, Дзмітрый Нагайчанка адпушчаны напярэдадні таксама без прад’яўлення абвінавачванняў.

Дваіх валанцёраў-ахоўнікаў Святланы Ціханоўскай Алега Маісеенкі і Антона Сташэўскага затрымалі 8 жніўня. Іх выклікалі ў ГУБАЗіК, і пасля гэтага інфармацыі пра іх месцазнаходжанне не было. Ахоўнікаў-валанцёраў адпусцілі 18 жніўня, праз 10 сутак пасля затрымання, абодвух без прад’яўлення абвінавачвання. Алег Маісеенка знаходзіцца ў статусе падазраванага ў межах крымінальнай справы.

Паводле tut.by