Трыццаць пяты дзень вайны ў галоўных фотаздымках
Эвакуацыя, змаганне і пакуты ўкраінскага народа ў аб'ектывах ваенных карэспандэнтаў.
Паранены мужчына размаўляе з салдатам пасля эвакуацыі з Ірпеня.
AP Photo/Rodrigo Abd

Салдат суцяшае 82-гадовую Ларысу Калеснік пасля яе эвакуацыі з Ірпеня.
AP Photo/Rodrigo Abd

Дзіма, трохгадовы
хлопчык, які быў паранены падчас абстрэлу Марыупаля, ляжыць у ложку ў дзіцячым
аддзяленні бальніцы ў Запарожжы.
REUTERS/Marko Djurica

Валанцёры завязваюць вочы поні, каб знізіць узровень стрэсу, перад тым як адвесці яе ў грузавік, спрабуючы эвакуяваць у бяспечнае месяца.
AP Photo/Vadim Ghirda

Людзі пасля эвакуацыі з Ірпеня збіраюцца ў цэнтры для бежанцаў на ўскраіне Кіева.
AP Photo/Rodrigo Abd

Пажарныя працуюць у пашкоджаным пасля абстрэлу жылым доме ў Данецку.
REUTERS/Alexander Ermochenko

Мясцовая жыхарка Марыя шукае асабістыя рэчы ў завалах свайго дома, знішчанага падчас баёў паміж расейскімі і ўкраінскімі сіламі ў пасёлку Яснагародка на ўскраіне Кіева.
AP Photo/Vadim Ghirda

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае з Кіева.
Ukrainian Presidential Press Office

Салдат ідзе каля разбуранага пасля абстрэлу гандлёвага цэнтра 21 сакавіка ў Кіеве.
AP Photo/Rodrigo Abd

Фіранкі лунаюць з будынка, які быў пашкоджаны ў выніку абстрэлаў Харкава, у мікрараёне, які застаўся без вады, газу і ацяплення.
REUTERS/Thomas Peter

Эвакуяваныя жыхары Ірпеня прыбылі ў цэнтр аказання дапамогі на ўскраіне Кіева.
AP Photo/Rodrigo Abd

Украінскі вайсковец спрабуе пазбегнуць укусу страуса ў моцна пашкоджаным прыватным заапарку, падчас таго як вайскоўцы і валанцёры спрабуюць эвакуіраваць ацалелых жывёл у бяспечнае месца.
AP Photo/Vadim Ghirda
