Віталь Шкляраў / Еўрарадыё
"Відаць, яму [Шкляраву]
давядзецца даць тлумачэнне, навошта ўкараняў сваіх агентаў у перадвыбарчыя штабы, як мабілізаваў вакол Ціханоўскага пратэстны электарат, а галоўнае — у чыіх інтарэсах", — такія словы прагучалі ў сюжэце згаданага тэлеканала.
Шклярава прадставілі "вядомым расійскім паліттэхнолагам". Ён нарадзіўся ў Гомелі, яму 44 гады. Віталь Шкляраў працаваў у выбарчым штабе Ангелы Меркель, Барака Абамы, на выбарах у ЗША 2016 года — у штабе кандыдата ў прэзідэнты Берні Сандэрса. Падчас расійскіх выбараў 2018 года працаваў у выбарчым штабе Ксеніі Сабчак.
Інфармацыя пра затрыманне Шклярава прагучала ў дзень, калі было абвешчана пра затрыманне дзясяткаў расіян у Беларусі.
Паводле euroradio.fm