У Рамана Абрамовіча і чальцоў украінскай дэлегацыі з'явіліся прыкметы хімічнага атручвання
У двух чальцоў украінскай дэлегацыі, а таксама ў алігарха Рамана Абрамовіча, які ўдзельнічае ў перамовах Расіі і Украіны, з'явіліся сімптомы хімічнага атручвання пасля сустрэчы ў Кіеве ў пачатку сакавіка, паведамляе «The Wall Street Journal» са спасылкай на свае крыніцы. Гэта ж пацвярджае і расследавальніцкі праект «Bellingcat».

Раман Абрамовіч. Фота: Reuters
Паведамляецца, што сярод сімптомаў былі пачырваненне вачэй, хваравітая і пастаянная слёзацечнасць, лушчэнне скуры на твары і руках. Цяпер, паводле інфармацыі WSJ, Раману Абрамовічу і ўдзельнікам перамоў з украінскага боку нішто не пагражае.
«The Wall Street Journal» таксама піша, што група экспертаў, якая вывучыла інцыдэнт, не змагла вызначыць, ці былі сімптомы выкліканыя хімічным атручваннем або якім-небудзь выпраменьваннем.
Паводле reform.news.