У Расіі могуць увосень адмяніць выбары губернатараў

Вось такое народнае волевыяўленне ў рэжыме эканоміі — губернатараў некаторых рэгіёна РФ могуць больш не выбіраць на прамых выбарах. Кажуць, задорага.

vybary_23.jpg

У Крамлі могуць разглядаць магчымасць адмовы ад прамых выбараў губернатараў у верасні гэтага года ў некаторых рэгіёнах з тых, дзе яны мусяць адбыцца. Пра гэта паведамляе расійскае выданне "КоммерсантЪ".

Нібыта з просьбай вывучыць такую магчымасць звярнуліся да ўраду РФ некалькі губернатараў — і ўсё з-за існуючай эканамічнай сітуацыі.

Крыніцы "Коммерсанта" ў Адміністрацыі прэзідэнта РФ (АП) дапускаюць верагоднасць таго, што расійскім рэгіёнам будзе дадзена магчымасць памяняць заканадаўства і аднавіць галасаванне па кандыдатуры кіраўніка ў заканадаўчым сходзе. Менш верагодным сцэнарам можа быць перанос рэгіянальных выбараў рашэннем Цэнтрвыбаркама. Зрэшты, пакуль рашэнняў наконт адмовы ад прамых губернатарскіх выбараў няма.

Па словах трох крыніц "Коммерсанта", блізкіх да АП, у гэтым годзе федэральныя ўлады могуць разгледзець магчымасць адмовы ад абрання губернатараў на прамых выбарах як мінімум у шэрагу рэгіёнаў. Гэта пацвярджае суразмоўца выдання ў самой АП, але канчатковага рашэння, па словах крыніц, пакуль няма, і прымацца яно будзе на "самым высокім узроўні".

Крыніцы нібыта паведамляюць журналістам, што ініцыятыва зыходзіць ад саміх кіраўнікоў рэгіёнаў. Да гэтага іх падштурхоўвае перш за ўсё змяненне эканамічнай сітуацыі ў сувязі з увядзеннем санкцый супраць Расіі на фоне нападу РФ на Украіну. На выбары губернатараў трэба выдаткаваць досыць вялікія сродкі, у тым ліку і бюджэтныя. Так тлумачыць журналістам крыніца ў АП матывацыю магчымай адмовы ад прамых выбараў