Украіна хоча, каб Беларусь прызналі краінай – спонсарам тэрарызму
На дадзены момант вывучаецца ўплыў санкцый на Беларусь і Расію.
Група ўкраінскіх і міжнародных экспертаў, якія аналізуюць рэальны ўплыў санкцый на Расію, прадставяць План дзеянняў па ўзмацненні санкцый супраць Расійскай Федэрацыі. Сярод аднаго з кірункаў санкцыйнай палітыкі называецца прызнанне Расіі і Беларусі дзяржавамі – спонсарамі тэрарызму.
План дзеянняў змяшчае рэкамендацыі для міжнароднай дэмакратычнай супольнасці што да комплексу далейшых эканамічных захадаў, накіраваных на прымус расійскага кіраўніцтва да хутчэйшага спынення вайны ва Украіне і максімальнае павелічэнне кошту агрэсіі для Расіі, паведамляе офіс Зяленскага.
Сярод 10 ключавых напрамкаў санкцыйнай палітыкі называюцца:
- прызнанне Расіі і Беларусі дзяржавамі – спонсарамі тэрарызму, а ўзброеных сіл РФ — тэрарыстычнай арганізацыяй;- поўная забарона на расійскі экспарт энерганосьбітаў;- пашырэнне санкцый супраць фінансавых сектароў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь;- узмацненне транспартных і страхавых санкцый;- пашырэнне і ўзмацненне гандлёвага эмбарга і персанальных санкцый.
«Гэты дакумент стане асновай для далейшай працы нашага ўрада па ўзмацненні санкцыйнага ціску на Расію», — заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнт Украіны Андрэй Ярмак.