Украіна не верне Беларускай чыгунцы тысячы грузавых вагонаў
«Увесь рухомы састаў, грузы і іншае не будуць вяртацца краінам-акупантам!»
Украіна не верне Беларускай чыгунцы яе грузавыя вагоны. Пра
гэта заявіў намеснік дырэктара дэпартамента камерцыйнай працы Украінскай
чыгункі Валерый Ткачоў. Паводле яго слоў, такое рашэнне прынятае з улікам
матэрыяльнага ўрону, нанесенага Расіяй (краінай-агрэсарам) і Беларуссю (яе
саюзнікам), а галоўнае — з улікам «тысяч нявінных ахвяр, забітых
захопнікамі». «Увесь рухомы састаў, грузы і іншае не будуць вяртацца
краінам-акупантам!», — заявіў Ткачоў.
Украінскі бок агучыў такое рашэнне, паколькі да яго пачалі
звяртацца па пытанні вяртання грузавых вагонаў з Беларусі і нават з Расіі. На
адно з тэлефанаванняў з РБ прадстаўнік Украінскай чыгункі адказаў: «Чык-чырык, ідзі...» У Мінску, відаць, былі шакаваныя.
Па некаторых даных, ва Украіне могуць знаходзіцца тысячы
беларускіх грузавых вагонаў.
Паводле «Еўрарадыё».