Украінскі бок анансаваў абмен палоннымі ў бліжэйшы час
Генеральная пракурорка Украіны Ірына Венядзіктава анансавала абмен палоннымі паміж Украінай і Расіяй.
![Генпракурорка Украіны Ірына Венядзіктава Генпракурорка Украіны Ірына Венядзіктава](/img/v1/images/1200px_venediktova.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Генпракурорка Украіны Ірына Венядзіктава
Абмен палоннымі можа адбыцца ў бліжэйшы час, заявіла Ірына Венядзіктава падчас тэлемарафону.
«Гэта гісторыя ваенная, я не магу каментаваць не сваю кампетэнцыю. У нас зараз могуць намячацца пэўныя абмены. Гэта вельмі далікатная інфармацыя», — сказала Венядзіктава.
Ніякіх падрабязнасцей яна не раскрыла, каб не нанесці шкоды вайскоўцам.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра вялікую колькасць узятых у палон расійскіх акупантаў. Паводле яго слоў, для іх размяшчэння давялося стварыць спецыяльную структуру — Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з палоннымі, які ўзначаліла віцэ-прэм’ер Ірына Верашчук.