Усе рускія нясуць адказнасць за вайну, нават калі яны атручаныя прапагандай?

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба адказаў канцлеру Германіі Олафу Шольцу.

russkie_z.jpg

Олаф Шольц прапануе вінаваціць у агрэсіі супраць Украіны выключна расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, а не ўвесь народ.

Олаф Шольц заклікаў не абражаць расіян, якія жывуць у Германіі, таму што адказнасць за вайну ва Украіне, па яго словах, ляжыць толькі на Уладзіміры Пуціне.

На гэта кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заўважыў:

— Некаторыя хочуць жыць у простым свеце, дзе Пуцін нясе поўную адказнасць за вайну. Але рэальнасць такая, што хтосьці скідае бомбы на ўкраінскія гарады, расстрэльвае эвакуяваных, фармуе "Z" і падтрымлівае Пуціна ў апытаннях. Як і ў 1930-я гады, яны нясуць адказнасць, хай нават калі яны атручаныя прапагандай, — адзначыў Кулеба.

Паводле @currenttime