Ваеннаабавязаных з Украіны перапраўлялі ў Беларусь
Дзяржаўная памежная служба Украіны затрымала дваіх мужчын, якія займаліся незаконнай перапраўкай украінцаў у Беларусь.

Фота: dpsu.gov.ua
У памежных раёнах Чарнігаўскай вобласці ўкраінскімі памежнікамі сумесна з СБУ і Нацпаліцыяй былі затрыманыя двое ўзброеных мужчын. Паводле інфармацыі прэс-службы ДПС Украіны, яны займаліся незаконнай перапраўкай ваеннабавязаных украінцаў у Беларусь, за што бралі грошы.

Фота: dpsu.gov.ua
Пры падазраваных знайшлі аўтамат Калашнікава, пісталет Макарава, патроны да іх, а таксама вялікую суму наяўных.
Заведзеная крымінальная справа.