Віктар Бабарыка заклікаў правесці рэфэрэндум, каб вярнуць Канстытуцыю 1994 года
Віктар Бабарыка запісаў відэазварот на выпадак затрымання. У ім ён заклікаў збіраць подпісы дзеля правядзення рэферэндуму, каб вярнуць Канстытуцыю 1994 года.
«Мы прапануем грамадзянам Беларусі вярнуць сабе пачуццё ўласнай годнасці і павагі, а таксама вярнуць права самім вырашаць свой лёс і лёс сваёй краіны», — заклікае Віктар Бабарыка ў звароце, што быў апрылюднены сёння яго штабам.
Віктар Бабарыка выказаў упэўненасць, што за два месяцы атрымаецца сабраць 450 тысяч подпісаў для правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.
“Я абсалютна
ўпэўнены, што калі мы за адзін месяц сабралі 400 000, то ўжо як-небудзь за два
месяцы мы зможам сабраць 450 000 людзей, якія гатовыя будуць, незалежна ад
таго, хто пераможа 9 жніўня, зрабіць сваю краіну такой, як яна павінна быць.
Краінай, у якой паўсюль будзе адсутнічаць хамства, у якой будзе павага адзін да
аднаго, і самае галоўнае — будзе павага да народа”, — адзначаецца ў звароце.