Жалезная заслона над РФ і Беларуссю ўжо апускаецца?
Сяргей Лаўроў заявіў, што жалезная заслона над Расіяй апускаецца. Відаць, Беларусь зноў апынецца не па той бок заслоны.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў 30 чэрвеня заявіў, што жалезная заслона паміж Расіяй і Захадам ужо апускаецца. Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс.
Лаўроў лічыць, што з 2014 года адносін паміж Расіяй і ЕС, па сутнасці, не існуе. Прычым у разбурэнні гэтых адносін кіраўнік расійскага МЗС вырашыў абвінаваціць ЕС.
Пра гэта заявіў Лаўроў у чацвер на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем
"Што да жалезнай заслоны — я згодны з Уладзімірам Уладзіміравічам (Макеем.. — рэд.) — яна практычна ўжо апускаецца. Хай яны толькі паводзяць сябе асцярожна, каб нічога сабе не прышчаміць. Але гэты працэс запушчаны", — сказаў Лаўроў