Зяленскі пра напад Расіі: Усё гэта зло нарадзілася з акупацыі Крыма
Калі б расійская акупацыя Крыма ў 2014 годзе мела больш моцны супраціў, краіна-агрэсар цяпер не ўварвалася б ва Украіну
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у відэазвароце 16 сакавіка, піша УНН.
"Восем гадоў таму ў гэты дзень расійская дзяржава арганізавала фэйкавы "рэферэндум" на тэрыторыі нашага ўкраінскага Крыму, які выкарыстала пасля, каб апраўдваць захоп нашай тэрыторыі. Гэта было незаконна. Гэта было разбурэннем ўсёй архітэктуры бяспекі ў Еўропе, якую стварылі пасля Другой сусветнай вайны. Але Расія пайшла на гэта", — сказаў прэзідэнт Украіны.
"Калі б тады быў хоць намёк на такі супраціў, які мы аказваем цяпер, які вы аказваеце цяпер... Калі б тады свет адрэагаваў хоць напалову так, як павінен рэагаваць, і як цяпер рэагуе... Упэўнены, мы не мелі б ні ўварвання, ні васьмі гадоў вайны на Данбасе. Усё гэта зло нарадзілася з акупацыі Крыма. З нашай слабасці, грубых дзеянняў Расіі, за якія яна павінна была адчуць пакаранне яшчэ ў 2014 годзе", — падкрэсліў Зяленскі.
Па словах кіраўніка Украіны, цяпер украінцы нашмат мацней, аб'яднаныя, — гэта вялікі народ і нацыя.
"Толькі... У нас няма машыны часу і мы не можам вярнуцца ў той момант, калі ўсё вырашалася. Мы можам і павінны змагацца сёння, цяпер. Можам і павінны абараніць нашу дзяржаву, наша ўкраінскае жыццё. Можам і павінны весці перамовы аб справядлівым, але сумленным міры для Украіны. Аб сапраўдных гарантыях бяспекі, якія будуць працаваць", — падкрэсліў Зяленскі.
З яго слоў, гэта складаная і амбіцыйная задача, але ўкраінцам па сілах усё гэта зрабіць, перамагчы і вярнуцца да міру.