Гэта архіўная старонка — частка падраздзелу, прысвечанага так званай «Справе патрыётаў».
У 2017 годзе больш за тры дзесяткі актывістаў былі зняволеныя па абвінавачванні ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў.
Апошнія вязні выйшлі на волю ўлетку 2017 года, пасля амаль чатырох месяцаў зняволення. Справа да суда не дайшла.

Ці ўлічаць на «судзе за патрон» арышт Андрэя Бяляўскіага ў справе «Белага легіёну»?

Крымінальная справа аб захоўванні баявога патрона, заведзеная ў снежні мінулага года на былога фігуранта справы «Белага легіёну» Андрэя Бяляўскага, перададзеная ў Ленінскі раённы суд Мінску, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле Андрэя Бяляўскага, пра дату судовага працэсу яму яшчэ не паведамілі. Пры гэтым Бяляўскі кажа, што спадзяецца на станоўчы для сябе вырак:

«Немагчыма прадказаць, якое рашэнне прыме суддзя, але спадзяюся, што ён улічыць мой арышт у справе «Белага легіёну», — сказаў Андрэй Бяляўскі “Радыё Свабода”.

Баявы патрон ад аўтамату Калашнікава быў знойдзены сярод рэчаў Андрэя Бяляўскага падчас ператрусу пасля ягонага затрымання ў сакавіку 2017 году ў так званай «справе патрыётаў» (справе «Белага легіёну»).

На следстве Бяляўскі паведаміў, што захоўваў патрон у якасці сувеніру. Паводле артыкулу аб незаконным абарачэнні зброі, Бяляўскаму пагражаюць папраўчыя работы, арышт да трох месяцаў альбо да 7 гадоў пазбаўлення волі. Бяляўскі сваю віну ў захоўванні патрону прызнае.

Бяляўскі прабыў пад арыштам 2,5 месяцы.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!