«Чэлсі» можа спыніць існаванне праз хітрыя планы Абрамовіча

Пуцінскі алігарх, падобна, перадумаў аддаваць грошы ад продажу клуба ахвярам вайны, і захацеў пакінуць іх сабе.

chelsea.jpg


Раман Абрамовіч паставіў будучыню «Чэлсі» пад вялікае пытанне. Пуцінскі алігарх, які раней абяцаў аддаць усе грошы ад продажу клуба ахвярам вайны ва Украіне, падобна, перадумаў і вырашыў пакінуць сабе сродкі.

Ураду Вялікабрытаніі стала вядома пра спробы расійца атрымаць 1,5 мільярда фунтаў, якія ён пазычыў клубу. Пры гэтым відавочна, што кіраўніцтва краіны не дапусціць продажу каманды, калі не будзе цалкам упэўненае, што Раман Абрамовіч не атрымае ніякіх даходаў, піша «Карэспандэнт» са спасылкай на Sky Sports.

У дачыненні да Абрамовіча дзейнічаюць санкцыі Вялікабрытаніі. Прадаць клуб ён можа толькі ў адным выпадку — калі не атрымае за гэтую здзелку ніякіх выгодаў.

Пасля санкцый у дачыненні да пуцінскага алігарха, продажам футбольнага калектыву займаецца Raine Group, інвестыцыйны банк, прызначаны Абрамовічам. Менавіта па гэтай структуры і будзе апошняе слова ў тым, каму дастанецца актыў.

Аднак багацей вырашыў схітраваць, і цяпер патрабуе ад фінансавай структуры такой здзелкі, па якой яму дастануцца 1,5 мільярда фунтаў. Менавіта столькі, як запэўнівае алігарх, ён уклаў у «Чэлсі» праз кампанію Fordstam Limited.

Пры гэтым дзяржаўная ліцэнзія футбольнага клуба на дзейнасць мінае 31 траўня, і, калі да гэтага часу каманда не знойдзе новага ўладальніка, яна можа спыніць сваё існаванне. Таксама адзначым, што англійская прэм'ер-ліга збярэцца 8 чэрвеня, каб вызначыць удзельнікаў на новы сезон. Ці будзе ў ім месца для «Чэлсі», пакуль невядома.