Суд другі раз адмяніў пастанову ў дачыненні да шматдзетнага бацькі
Суд Івацэвіцкага раёна другі раз адмяніў пастанову ў дачыненні да шматдзетнага бацькі Аляксандра Іванова з Целяхан. Тры месяцы таму начальнік ДАІ Івацэвіцкага РАУС Васіль Жур пакараў Іванова штрафам 5 базавых за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам спецпадраздзялення «Страла».