«У нас хапае і сваёй жорсткасці». Зоаабаронцы выступілі супраць правядзення карыды пад Мінскам
Гэтым летам недалёка ад сталіцы, на базе коннаспартыўнага комплексу «Ратамка», упершыню збіраюцца правесці бяскроўную карыду — бой быкоў з матадорамі. Як паведамляе выданне «Турызм і адпачынак», арганізатарам падзеі стане турыстычная кампанія «Піс Тур», якая спецыялізуецца на адпачынку ў Іспаніі.