«Прымушаюць людзей маліцца і малоцяць дручкамі». Аповед расійскага журналіста, якога затрымалі ў Мінску
"Там былі людзі з пашкоджаным хрыбетнікам, з разбітымі рукамі і нагамі, страсеннем. Нічога нікому не далі. Максімум — могуць кагосьці вынесці на насілках цішком, пакуль ты не бачыш. Жывы чалавек ці мёртвы – ты нават не даведаешся. Калі, не дай бог, ты падняў галаву — табе адразу прылятае", — распавёў затрыманы расійскі журналіст, паведамляе «Свабода» .