1026-ты дзень вайны. Атака Грознага і рэйкавыя дыверсіі
Ранкам 15 снежня сталіцу Чачні горад Грозны атакавалі беспілотнікі: мэтай маглі быць базы АМАП і спецназаўцаў. Расказваем, пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
Паведамляецца, што мэтай беспілотнікаў былі база АМАПу, 2-і полк паліцыі спецыяльнага прызначэння і ваенная база, адкуль “звычайна адпраўляюць людзей ва Украіну”.
На атаку адрэагаваў Рамзан Кадыраў.
Паводле яго, у адказ на ўдары па Грозным нанеслі два ўдары “Іскандэрам” па Харкаву, дзе ў выніку нібыта забілі аж 200 чалавек.
Раней кіраўнік Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў паведаміў, што ў выніку ўдару па Харкаву акупанты трапілі ў зямлю і пашкодзілі шкленне жылога дома, а таксама паранілі адну 48-гадовую жанчыну. Ён дадаў, што 48-гадовая жанчына, пацярпелая ад абстрэлу, шпіталізаваная.
*****
14 снежня СБУ, ГУР, ССП і ваенныя правялі шматэтапную спецаперацыю, у выніку якой знішчылі лакаматыў і 40 вагонаў-цыстэрнаў у Запарожскай вобласці.
Адзначаецца, што спачатку ваенныя контрразведчыкі СБУ ўзарвалі шляхі падчас руху расійскага цягніка з цыстэрнамі паблізу вёскі Аляксееўка Більмацкага раёна. Калі ён спыніўся, байцы 14 палка Сіл беспілотных сістэм пачалі атаку дронамі, што прывяло да ўзгарання часткі цыстэрнаў.
Пасля гэтага паветраная разведка ГУР у каардынацыі з “Таўрыяй” атакавалі крайнія вагоны ракетамі HIMARS, каб вораг не змог расцягнуць цыстэрны і выратаваць частку паліва. Нарэшце спецыялісты ГУР дабілі склад ударнымі дронамі.
Акрамя знішчэння лакаматыва і 40 вагонаў-цыстэрнаў, на працяглы час выведзена з працы важная чыгуначная ветка, якая забяспечвала расейскія войскі.
Таксама 14 снежня ўзарвалі чыгунку ва Ульянаўску. Разведчыкі паведамілі, што выбух адбыўся ў Чыгуначным раёне Ульянаўска, на лініі недалёка ад ракі Свіяга за некалькі кіламетраў ад мясцовага лакаматыўнага дэпо і Ульянаўскага маторнага завода.
*****
З-за страт РФ можа перакінуць карэйцаў і на іншыя напрамкі, акрамя Курскага. Пакуль іх зафіксавалі толькі ў гэтым рэгіёне, але РФ можа ўжыць іх і на ўсходзе Украіны.
Праз вялікія страты расейцы могуць ужыць паўночнакарэйскіх штурмавікоў не толькі на Куршчыне, але і на ўсходніх кірунках. Пра гэта паведаміў спікер аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў “Хорціца” Назар Валошын у эфіры тэлемарафона.
Паводле яго слоў, у цяперашні час у вайскоўцаў няма інфармацыі аб прымяненні салдат КНДР у зоне адказнасці групоўкі. “Хорціца” ахоплівае лінію фронту ад поўначы Харкаўскай і да поўдня Данецкай абласцей.
Валошын не выключыў, што неўзабаве РФ можа ўжыць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на ўсходзе праз вялікія страты менавіта ў гэтых кірунках. Спікер адзначыў, што ў такім выпадку карэйцы будуць удзельнічаць у баявых дзеяннях разам з расійскімі салдатамі.
Напярэдадні галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі паведаміў, што толькі на Пакроўскім напрамку расіяне губляюць каля 400 салдат забітымі і параненымі ў суткі.
******
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра маштабы расійскіх атак за апошні тыдзень. Паводле яго слоў, Расія выкарыстала супраць Украіны амаль 630 кіраваных авіяцыйных бомбаў, каля 550 ударных дронаў і больш за 100 ракет розных тыпаў.
******
Генштаб УСУ паведаміў, што сітуацыя на лініі баявога сутыкнення застаецца складанай.
Увогуле, з пачатку сутак ужо адбылося 152 баявыя сутыкненні. Больш за ўсё баёў зафіксавана на Северскім, Курахоўскім, Пакроўскім і Урэмаўскім напрамках.
Працягваецца аперацыя ў Курскай вобласці. Авіяцыя і артылерыя ворага працягваюць наносіць удары па сваёй тэрыторыі. Украінскія воіны за сёння адбілі 11 нападаў захопніцкіх войскаў, у цяперашні час працягваюцца боесутыкнення ў 17 лакацыях.
Агульныя страты РФ за мінулыя суткі склалі: