1500 дзён вайне ва Украіне. Расія наносіць масіраваны паветраны ўдар

Вайне ва Украіне споўнілася 1500 дзён. Расія вырашыла адзначыць гэта масіраваным паветраным ударам. А Украіна за гэты час стала сур'ёзным ваенным гульцом ва ўсім свеце. Прынамсі, яе разглядаюць як чальца «альтэрнатыўнага NATO». Так, ідуць ужо 1500-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

624672893_1248898760756533_6380199150595298226_n.jpg

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 230 баявых сутыкненняў, паведаміў Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 3 красавіка.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 58 штурмў расіян ў раёнах Радзінскага, Пакроўску, Мірнаграду, Грышына, Котліна, Удачнага, Мураўкі, Маладзецкага, Філіі і іншых.

На Гуляйпольскім кірунку адбылося 40 атак расіян у бок Аленаканстанцінаўкі, Стараўкраінкі, Прылук, Варвароўкі, Залізнічнага, Святапятроўкі, Дабраполля, Салодкага, Мірнага і іншых.

На Аляксандраўскім кірунку расійцы атакавалі 21 раз у раёнах Аляксандраграду, Січневага, Вароніна, Краснагорскае і ў бок Андрэеўкі-Кляўцова, Сасноўкі, Стэпавога, Вербавага.

На Канстанцінаўскім кірунку армія РФ здзейсніла 19 атак паблізу Канстанцінаўкі, Берастоку, Сцяпанаўкі, Клебан-Быка, Плешчыеўкі, Русінага Яру, Сафіеўкі і іншых.

На Арэхаўскім кірунку расійцы 13 разоў атакавалі пазіцыі УСУ у раёнах Малых Шчарбакоў, Стэпнагорску, Стэпавага і ў бок Лук’янаўскага і Прыморскага.

* * * 

З вечара 2 красавіка і да раніцы 3 красавіка расійскія войскі здзяйсняюць масіраваную атаку па Украіне, прымяняючы дроны і ракеты.

Харкаў больш за суткі пад ударамі дронаў і ракет. Ёсць пацярпелыя, сярод іх немаўля.

На Запарожжы пашкоджана жыллё, чатыры чалавекі траўмаваныя.

У Сумскай вобласці ў выніку ўдару КАБамі ёсць загінулая і параненыя.

Атацы падвергліся Днепрапятроўская і Вінніцкая вобласці, выбухі былі ў Чаркасах і ваколіцах.

Раніцай 3 красавіка РФ падняла ў паветра бамбавікі Ту-95 і Ту-160, магчымы новы ракетны ўдар. З Сумскай вобласці на поўдзень рухаецца вялікая група БПЛА. Станам на 10 раніцы ва Украіне зафіксавана больш за 400 беспілотнікаў з розных кірункаў. Атака працягваецца.

* * *

659096099_1300244778955264_1861549663054536890_n.jfif

* * *

Адміністрацыю прэзідэнта ЗША пасля звальнення генпракурора могуць пакінуць некалькі топ-чыноўнікаў. Сярод кандыдатаў — міністр сухапутных войскаў ЗША Дэн Дрыскал, якому Дональд Трамп даручыў перамовы з Украінай, піша The Atlantic.

Паводле даных крыніц выдання, цяпер «вядуцца актыўныя абмеркаванні» адносна магчымага звальнення дырэктара ФБР Кеша Патэля, а таксама міністра арміі Дэна Дрыскала і міністра працы Лоры Чавес-Дэрэмер. Пры гэтым канкрэтныя тэрміны магчымых адставак пакуль не вызначаны, а канчатковага рашэння кіраўнік ЗША яшчэ не прыняў.

Паводле інфармацыі журналістаў, у апошнія месяцы ў адміністрацыі Трампа дзейнічаў негалосны прынцып — не праводзіць кадравых зменаў да прамежкавых выбараў. Але зніжэнне падтрымкі Трампа пасля пачатку вайны з Іранам магло змяніць гэтыя палітычныя разлікі.

* * *

Генерал-лейтэнант у адстаўцы Кіт Келаг падчас выступлення на Fox News раскрытыкаваў саюзнікаў па NATO за іх пазіцыю па канфлікце ў Іране, назваўшы арганізацыю «баязлівай». Ён заклікаў да стварэння новай абароннай сістэмы, куды магла б увайсці Украіна.

На думку Келага, ЗША варта пераасэнсаваць наяўныя партнёрствы і разгледзець магчымасць выхаду з блока. «NATO ператвараецца ў баязліўцаў. Магчыма, нам патрэбна новае NATO, новая абаронная сістэма», — заявіў генерал.

Ён нагадаў пра артыкул 13 Паўночнаатлантычнай дамовы, які дазваляе любой краіне пакінуць Альянс праз год пасля афіцыйнага паведамлення.

Келаг прапанаваў фармаваць альянсы з краінамі, якія рэальна гатовыя да барацьбы. Сярод патэнцыйных партнёраў ён назваў Японію, Аўстралію, Польшчу і абноўленую Германію. Таксама oн асобна адзначыў ролю Украіны. «Нават Украіна даказала сваю эфектыўнасць як добры саюзнік», — падкрэсліў Келаг.

Гэта меркаванне падтрымаў і былы дзяржсакратар Майк Пампеа. Ён назваў стан спраў у Альянсе «жахлівым» і адзначыў, што ЗША павінны фундаментальна перагледзець, на каго з партнёраў яны сапраўды могуць разлічваць у крытычных місіях.

1 красавіка 2026 года Белы дом афіцыйна пацвердзіў, што разглядае сцэнар выхаду з NATO. Прычынай стала адмова саюзнікаў падтрымаць амерыканскую аперацыю супраць Ірана, што Трамп расцаніў як здраду агульным інтарэсам бяспекі.

* * *

Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што баявы вопыт Украіны ў супрацьдзеянні марскім блакадам можа быць карысны для абароны судаходства ў Армузскім праліве.

Падчас міжнароднай сустрэчы па аднаўленні свабоды судаходства міністр замежных спраў Украіны правёў прамую паралель паміж блакадай Чорнага мора расіянамі і цяперашняй сітуацыяй у Армузскім праліве. Паводле яго слоў, тэрарыстычныя рэжымы абменьваюцца вопытам, а Іран ператварае энергію ў зброю гэтак жа, як Расія спрабавала зрабіць з прадуктамі харчавання.

«Тое, што Іран робіць сёння ў Армузскім праліве, Расія рабіла ўчора ў Чорным моры. Праблема ў тым, што Іран вывучыў памылкі Расіі і зрабіў з іх высновы», — заявіў міністр.

Сібіга нагадаў, што Украіне ўдалося прарваць расійскую марскую блакаду дзякуючы марскім дронам і рашучай стратэгіі.

«Больш не існуе ізаляваных рэгіянальных канфліктаў. Баявы вопыт Украіны каштоўны для Блізкага Усходу. Глабальная бяспека ўзаемазвязаная», — адзначыў кіраўнік МЗС.

Ён дадаў, што Украіна гатова ўносіць свой уклад у абарону свабоды судаходства і працаваць з партнёрамі, каб пакласці канец блакадзе Армузскага праліва.