250-ты дзень вайны. Расія атакавала Кіеў, а таксама іншыя гарады

Расійцы нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Украіне: ёсць «прылёты», некалькі гарадоў абясточаныя.

1665413599_9700.jpg


Раніцай у панядзелак, 31 кастрычніка, расійскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па гарадах Украіны.
Кіраўнік Мікалаеўскай АВА Віталь Кім паведаміў аб пралёце ракет над вобласцю ў бок поўначы і паўночнага захаду. Праз паўгадзіны, каля 8:30, праінфармаваў аб залёце яшчэ групы ракет у вобласць. Начальнік Крыварожскай РГА Аляксандр Вілкул таксама паведамляў аб пуску групы ракет у гэтым кірунку.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка сцвярджае, што ёсць інфармацыя аб знаходжанні ў паветры над Украінай 40 варожых ракет.

Выбухі ў Кіеве Выбухі былі чуваць у сталіцы Украіны. Як паведаміў кіраўнік Кіеўскай АВА Аляксей Кулеба, на Кіеўшчыне працавала СПА.
«Жыхары Кіеўшчыны! У вобласці працуе СПА. Заставайцеся ў хованках і бяспечных месцах», — напісаў ён.
Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў аб нападзе ворага на аб'екты крытычнай інфраструктуры.
«Частка сталіцы абясточана. У некаторых раёнах няма водазабеспячэння. Усе службы працуюць. Больш падрабязна — пасля», — напісаў ён.
Выбухі ў Харкаве Таксама ў сацсетках пачалі з'яўляцца паведамленні аб выбухах у Харкаве. Інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў.
«Жыхары Харкава і вобласці, знаходзьцеся ў хованках! Акупанты наносяць удары», — напісаў ён.
Мэр горада Ігар Церахаў паведаміў аб двух «прылётах» па Харкаве.
«Вораг ударыў па аб'екце крытычнай інфраструктуры ў горадзе», — інфармуе Церахаў.
У 8:31 Сінягубаў паведаміў, што выбухі прагрымелі каля 8 раніцы. Вораг нанёс удар па Харкаве і Чугуеўскім раёне вобласці, папярэдне — ракетамі комплексу С-300, якія запусцілі з Белгарада.
«Пашкоджаны аб'екты крытычнай інфраструктуры. Таму магчымыя перабоі са святлом. Пацярпелых на дадзены момант няма, усе службы працуюць на месцах трапленняў. Інфармацыя ўдакладняецца», — дадаў кіраўнік АВА.
Выбухі ў Вінніцкай вобласці Акрамя гэтага была атакавана Вінніцкая вобласць.
«Вініцкая вобласць пад ракетным абстрэлам! Працуе СПА. Заставайцеся ў сховішчах да адбою паветранай трывогі. Беражыце сябе!» — напісаў старшыня АВА Сяргей Барзоў.
Пасля ён паведаміў, што ў вобласці была збіта ракета ворага. Яна ўпала на цывільныя аб'екты.
«Ёсць разбурэнне. Загінулых і параненых няма. Працуюць спецслужбы і ДСНС», — інфармуе Барзоў.
Выбухі ў Чаркаскай вобласці
Начальнік Чаркаскай АВА Ігар Табурэц паведамляе, што вораг атакаваў адзін з аб'ектаў крытычнай інфраструктуры ў рэгіёне.
«У сувязі з гэтым частка вобласці абясточана. Аварыйныя службы працуюць», — дадаў Табурэц.
Выбухі ў Запарожскай вобласці
Выконваючы абавязкі гарадскога галавы Запарожжа, сакратар Запарожскай гарадской рады Анатоль Курцаў паведаміў, што раніцай вораг атакаваў аб'ект крытычнай інфраструктуры.
«З-за атакі ў горадзе ўзніклі адключэнні энергазабеспячэння. Інфармацыя аб пацярпелых і маштабах пашкоджанняў удакладняецца», — гаворыцца ў паведамленні.