292-гі дзень на вайне. Што адбылося за ноч

Вайна працягваецца, а мы працягвам збіраць галоўнае.

s0mpuaalh6c2wy9_mvlr5g.webp


За мінулыя суткі УСУ адбілі атакі войскаў РФ у раёнах Стэльмахоўкі, Макееўкі і Серабранскага лясніцтва Луганскай вобласці, а таксама Верхнякаменскага, Белагораўкі, Саледара, Юр'еўкі, Краснагораўкі, Мар'інкі Данецкай вобласці.
Расійскія вайскоўцы нанеслі два ракетныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры горада Канстанцінаўка Данецкай вобласці, 11 авіяцыйных удараў па пазіцыях УСУ, а таксама больш за 60 разоў абстралялі з сістэм залпавага агню грамадзянскую інфраструктуру Херсона і пазіцыі УСУ.
У пасёлку Траецкае на тэрыторыі анексаванай ЛНР расійцы ў парушэнне нормаў міжнароднага гуманітарнага права размяшчаюць ваенную тэхніку і арганізоўваюць агнявыя пазіцыі паблізу жылых дамоў, дзе пражывае грамадзянскае насельніцтва.
Авіяцыя УСУ за суткі нанесла 14 удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама адзін удар па пазіцыях зенітнага ракетнага комплексу суперніка.
Ракетныя войскі і артылерыя Украіны паразілі дзевяць пунктаў кіравання, 17 раёнаў засяроджвання асабовага складу, раён засяроджвання артылерыі і два склады з боепрыпасамі расійскіх войскаў.