300-ты дзень вайны. Бахмут застаецца самай гарачай кропкай на фронце
Горад Бахмут Данецкай вобласці застаецца самая гарачай кропкай вайны ва Украіне. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі. Што адбывалася на фронце напярэдадні раніцы 20 снежня?
Авіяцыя УСУ нанесла 16 удараў па пазіцыях рускіх захопнікаў, збітыя два варожыя верталёты.
«Украінская авіяцыя нанесла 16 удараў па раёнах
засяроджвання асабістага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі і шэсць удараў па
пазіцыях зенітна-ракетных комплексаў праціўніка. Сіламі супрацьпаветранай
абароны за мінулыя суткі былі збітыя два варожыя верталёты», — гаворыцца ў
зводцы Генеральнага штаба Украіны.
Таксама падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл
абароны Украіны падбілі склад боепрыпасаў, тры пункты кіравання і тры раёны
засяроджвання жывой сілы праціўніка.
Акрамя гэтага Сілы абароны Украіны за мінулыя суткі адбілі атакі расійскіх
акупантаў у раёнах дзесяці населеных пунктаў.
Паводле інфармацыі таго ж Генштаба
Узброеных Сіл Украіны, расійцы і ў далейшым
засяроджваюць намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Бахмуцкім і
Аўдзееўскім напрамках. Войскі РФ спрабуюць аднавіць страчанае становішча на Ліманскім
і вядуць абарону на іншых напрамках.
«За мінулыя суткі падраздзяленні УСУ адбілі атакі акупантаў у раёнах населеных пунктаў Стэльмахоўка, Чырвонапапіўка
і Серабранскае Луганскай вобласці і Верхнекаменскае, Падгароднае, Бахмут,
доследнае, Курдзюмаўка, Краснагораўка і Мар'інка Данецкай вобласці», — гаворыцца ў зводцы.
Пры гэтым, на працягу сутак расійскія вайскоўцы нанеслі чатыры ракетныя і 60
авіяцыйных удараў, а таксама здзейсніў больш за 80 абстрэлаў з рэактыўных
сістэм залпавага агню. У выніку гэтых удараў пацярпела грамадзянская
інфраструктура і насельніцтва.
Таксама сказана, што пагроза нанясення ворагам авіяцыйных і
ракетных удараў па аб'ектах крытычнай інфраструктуры застаецца на ўсёй
тэрыторыі Украіны.
Між тым менавіта Бахмут застаецца самай гарачай кропкай на ўсёй лініі фронту,
якая распасціраецца на больш за 1300 кіламетраў.
Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім
вячэрнім відэазвароце 19 снежня. Паводле яго, акупанты спрабуюць зламаць Бахмут яшчэ з
траўня.
«Але час ідзе, і Бахмут ламае ўжо не толькі войскі, але
і расійскіх наймітаў, якія прыйшлі на замену страчаных армій акупантаў. Толькі
удумайцеся ў гэта: Расія ўжо страціла ў Украіне амаль 99 тысяч сваіх салдат. На
днях будзе 100 тысяч страт акупантаў. Дзеля чаго?» — падкрэсліў украінскі
прэзідэнт.
Ён адзначыў, што адказу на гэтае пытанне ні ў каго ў Маскве
няма і не будзе. Зяленскі таксама адзначыў мужнасць украінскіх воінаў.
«Я ўдзячны ўсім нашым жаўнерам, якія гераічна трымаюць Бахмуцкі кірунак, Саледар, Аўдзееўку, Мар'інку, Крэменскі кірунак і ўвесь Данбас — рэгіён, які да прыходу Расіі быў адным з наймацнейшых ва Украіне і які Расія проста разбурае да выпаленай зямлі... Нават такая жорсткасць ворагу нічога не дасць», — адзначыў Зяленскі.