348-мы дзень на вайне. Галоўнае да гэтай гадзіны

Ва Украіне працягваюцца баявыя дзеянні. Мы падрыхтавалі для вас падборку самага істотнага.

29_main.jpg

У Генштабе УСУ адзначаюць поўную адсутнасць каардынацыі і ўзаемадзеяння паміж вайскоўцамі УС РФ і наймітамі ПВК «Вагнер» у раёне Бахмута.
Асноўныя намаганні расійскай арміі сканцэнтраваны на наступальных дзеяннях на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках.
За мінулыя суткі УСУ адбілі атакі расійскіх войскаў у раёне 14 населеных пунктаў Данецкай вобласці, у тым ліку ў Бахмуце.
Расійскія войскі нанеслі два ракетныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры Харкава і Дружкаўкі ў Данецкай вобласці і здзейснілі 56 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку па грамадзянскіх аб'ектах Херсона. Ёсць загінулыя і параненыя.

1665293068_1213.jpg

Украінская авіяцыя за мінулыя суткі нанесла дзевяць удараў па раёнах засяроджання УС РФ і адзін удар па пазіцыях расійскіх зенітна-ракетных комплексаў.
Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны Украіны знішчылі пункт кіравання, восем раёнаў засяроджання жывой сілы расійскай арміі і склад боепрыпасаў.
У Калужскай вобласці Расіі ўзарваўся беспілотнік. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Уладзіслаў Шапша.
Па словах чыноўніка, інцыдэнт адбыўся «а пятай раніцы ў лесе» недалёка ад Калугі; беспілотнік ляцеў на вышыні 50 метраў. Гук выбуху чулі жыхары ўскраін горада.
СБУ аб'явіла аб выкрыцці і затрыманні двух расійскіх агентаў, якія дапамагалі рыхтаваць ракетныя ўдары па чыгуначных вузлах і энергааб'ектах Адэсы і Херсона.
Па звестках спецслужбы, абодва зламыснікі знаходзіліся на пастаяннай агентурнай сувязі з кадравым супрацоўнікам упраўлення ФСБ па Растоўскай вобласці з псеўданімам «Буба Касторскі».
Па яго ўказанні яны збіралі разведданыя аб базіраванні і перамяшчэнні падраздзяленняў УСУ на Таўрычным кірунку, а таксама перадавалі расійскаму боку лакацыі крытычнай інфраструктуры ў Адэсе і Херсоне.
Падазраваным прад'яўлена абвінавачанне ў дзяржздрадзе, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне. Абодва затрыманыя ўзяты пад варту.