781-шы дзень вайны Расіі супраць Украіны. Навошта рускім Часаў Яр?
Абаронцы Украіны працягваюць стрымліваць расійскіх захопнікаў на сваёй зямлі. Аднак рабіць гэта ім усё цяжэй. Прычына — адсутнасць дапамогі з боку ЗША. У той жа час спецыялісты адзначаюць, што Расія таксама нечаму ў гэтай вайне навучылася.
За мінулыя суткі на фронце адбылося 76 баявых сутыкненняў, паведамляе ў ранішняй зводцы 14 красавіка Генштаб УСУ. 36 з гэтых баёў адбылося на Бахмуцкім напрамку.
На Новапаўлаўскім напрамку Сілы абароны працягваюць стрымліваць ворага, расійцы 22 разы спрабавалі прарваць абарону УСУ.
На Аўдзееўскім напрамку абаронцы Украіны адбілі 9 нападаў праціўніка, на Арэхаўскім напрамку расійцы 6 разоў атакавалі пазіцыі ўкраінскіх войскаў.
На Херсонскім напрамку за мінулыя суткі расіяне здзейснілі тры беспаспяховыя атакі пазіцый абаронцаў.
Як адзначае кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Арцём Лысагор, расійскія войскі ўзялі аператыўную паўзу на Ліманскім на Купянскім напрамках. Аднак атакі сканцэнтраваны на Белагораўцы, дзе УСУ трымаюць абарону і не даюць захопнікам рушыць наперад.
На фронце ва Украіне працягваюцца пазіцыйныя баі на большасці напрамкаў, і лінія фронту ў асноўным не змянілася. Толькі ў раёне Часава Яра расійскім войскам удалося нязначна прасунуцца наперад, адзначае Інстытута вывучэння вайны (ISW).
* * *
Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 12 красавіка, паказваюць, што акупанты нядаўна прасунуліся на паўночны захад ад Кляшчэеўкі (паўднёва-ўсход ад Часава Яра).
Украінскія вайскоўцы паведамілі, што расійскія захопнікі прасунуліся да паўночных ваколіц Багданаўкі (на паўночны ўсход адЧасавага Яра) увечары 12 красавіка, але не змаглі замацавацца ў гэтым раёне. Украінскія афіцыйныя асобы падкрэслілі, што УСУ ўсё яшчэ кантралююць гэтую вёску.
Расійскія «ваенкоры» працягвалі сцвярджаць, што войскі РФ нібыта захапілі Багданаўку і прасунуліся бліжэй да Калінаўкі (на поўнач ад Часава Яра) і далей на захад ад Іванаўскага (на ўсход ад Часава Яра). Расійскі блогер сцвярджаў, што войскі РФ быццам бы ўвайшлі ў мікрараён Канал (самы ўсходні раён Часавага Яра), хоць у ISW не назіралі далейшага прасоўвання расійцаў у ваколіцах мікрараёна Канал з 4 красавіка.
* * *
Эксперты ISW мяркуюць, што расійскім сілам будзе цяжка прарваць абарону УСУ ў раёне Часавага Яра ў бягучым тэмпе наступу.
Расійскія войскі актывізавалі намаганні па захопу Часавага Яру, і, падобна, прыцягнулі свае баяздольныя падраздзяленні ў гэтым. Аднак іх тактычныя поспехі на ўсход ад Часавага Яра не стварылі ўмоў акружэння населенага пункта. Аналітыкі ISW мяркуюць, што элементы, якія расійскія войскі цяпер засяродзілі на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе ад гэтага населенага пункта, адносна менш баяздольныя, і ім будзе цяжка дамагчыся поспехаў, аналагічных тым, якія былі дасягнутыя на ўсход ад Часавага Яру супраць украінскіх абаронцаў.
У ISW лічаць, што расійскім войскам, верагодна, прыйдзецца дамагчыся прыкметных тактычных поспехаў на паўднёвы ўсход і паўночны захад ад Часавага Яра перш чым працягнуць атачэнне населенага пункта, што можа запатрабаваць дадатковых і баяздольных частак.
Наяўныя ў распараджэнні ISW здымкі паказваюць, што ўкраінскія войскі ўсталявалі значныя ўмацаванні ў форме кольца ў гэтым раёне, і расійскім сілам, верагодна, будзе цяжка хутка прарваць гэтую абарону ў бягучым тэмпе наступу, пакуль украінскія сілы маюць боепрыпасы, неабходныя для супраціву.
* * *
* * *
На думку аналітыкаў ISW, наступальная аперацыя па захопу Часавага Яру адкрые расійскім войскам бліжэйшыя перспектывы аператыўна значнага прасоўвання наперад, паколькі захоп горада, верагодна, дазволіць акупантам пачаць далейшыя наступальныя аперацыі супраць гарадоў, якія фактычна фарміруюць значны абарончы пояс Украіны ў Данецкай вобласці.
Расійскія войскі ўжо даўно маюць на мэце захапіць групу буйных гарадоў Данецкай вобласці, якія ўключаюць Славянск, Краматорск, Дружкоўку і Канстанцінаўку.
Пры гэтым ISW не прагназуе, што расійцам удасца захапіць любы з гэтых гарадоў у найбліжэйшай перспектыве.
* * *
У той жа час спецыялісты ISW адзначаюць, што расійскія войскі, нават дрэнна абсталяваныя, змогуць праводзіць наступ, калі ЗША будуць затрымліваць ці не даваць вайсковую дапамогу Украіне.
Па словах ISW, бягучая схема расійскіх наступальных аперацый дазваляе элементам падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у менш інтэнсіўных дзеяннях, адпачываць і аднаўляцца, у той час як ваююць іншыя падраздзяленні, як мяркуецца, больш адпачылыя, або нядаўна атрымаўшыя падмацаванне.
Па наяўных даных, расійскія войскі ствараюць рэзервы аператыўнага і стратэгічнага ўзроўню, здольныя падтрымліваць бягучыя наступальныя аперацыі ва Украіне, верагодна, для падтрымкі чаканых вяснова-летніх наступаў.
Паводле ацэнак супрацоўнікаў інстытута, гэтыя рэзервы наўрад ці будуць гатовыя дзейнічаць у якасці сіл пранікнення першага эшалона або эксплуатацыйных сіл другога эшалона, здольных праводзіць буйнамаштабныя механізаваныя атакі ў 2024 годзе, пакуль ва ўкраінскіх войскаў ёсць сродкі для супраціву.
Аднак, калі ЗША не адновяць аказанне дапамогі Украіне і ўкраінскім сілам па-ранейшаму не будзе хапаць неабходнай артылерыі і, у прыватнасці, боепрыпасаў для супрацьпаветранай абароны, нават дрэнна навучаныя і дрэнна абсталяваныя расійскія войскі могуць быць у стане праводзіць паспяховыя наступальныя аперацыі.