Зброю для Украіны хочуць вырабляць 800 амерыканскіх кампаній

Міністэрства абароны Злучаных Штатаў разглядае 1300 прапаноў ад 800 кампаній на выраб інавацыйнай зброі для Украіны.

4c794f5_pentagon.jpg

Пентагон мае намер у бліжэйшыя тыдні вызначыцца з ідэямі магчымай вытворчасці зброі для Украіны, а таксама для амерыканскіх вайскоўцаў, адзначае CNN.

Прапановы Пентагона павінны ўключаць магчымасці ўзбраення для супрацьпаветранай абароны, супрацьтанкавай, супрацьпяхотнай, берагавой абароны, супрацьтанкавай барацьбы, беспілотных лятальных сістэм, контрбатарэі і абароненай сувязі, якія былі вызначаныя як ключавыя для Украіны.

Усяго 800 кампаній падалі 1300 прапаноў наконт вырабу ўзбраення для Украіны.

CNN адзначае, што Мінабароны ЗША шукае толькі тых вытворцаў, якія могуць ажыццявіць праекты за 30 дзён ці больш складаныя — за 180 дзён.

Паводле  www.pravda.com.ua