809-ты дзень вайны. Расійскі Белгарад у руінах
У Белгарадзе абрынуўся пад'езд шматпавярховага дома. Расійцы вінавацяць УСУ. Некаторыя эксперты на аснове відэа выбуху робяць заключэнне, што дом у Белгарадзе маглі падарваць знутры.

У Белгарадзе абрынуўся пад'езд шматпавярховіка
Наступствы ўчорашняга абстрэлу Белгарада
Як паведамляе губернатар Белгародскай вобласці, пры абстрэле загінула адна мірная жыхарка. Яшчэ 29 чалавек атрымалі раненні.
Наступствы абстрэлу Белгарада. Фота: Тэлеграм-канал губернатара Белгародскай вобласці
У Белгарадзе абрынуўся цэлы пад'езд шматпавярховага дома
Як мінімум чатыры чалавекі загінулі, не менш за 15 пацярпелі.
Як паведаміў мясцовы губернатар, абрынанне адбылося з-за траплення снарада УСУ. Некаторыя эксперты на аснове відэа выбуху робяць заключэнне, што дом у Белгарадзе маглі падірваць знутры.
«На відэа з камер не відаць аб'ектаў, якія падаюць. Цалкам падобна на правакацыю Расіі для апраўдання далейшых удараў па жылых дамах украінскіх гарадоў», — зазначыў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦСД) Андрэй Каваленка.
«Калі так, гэта цалкам у стылі Путіна», — піша ўкраінскі журналіст Андрэй Цапліенка.
Крыніца: telegram
DeepState: расійцы падбіраюцца да наваколляў Ваўчанска і спрабуюць замацавацца
Расійскія вайскоўцы сапраўды занялі шэсць сёлаў на поўначы Харкаўскай вобласці ў раёне Ваўчанска і Ліпцаў, пацвярджае праект DeepState. Пра гэта піша «РБК-Украіна».

Жыхарка Ваўчанска Таццяна глядзіць на дом, разбураны абстрэламі. George Ivanchenko / EPA / Scanpix / LETA
Пад расійскі кантроль перайшлі вёскі Стралечча, Краснае, Пыльная, Барысаўка ў раёне Ліпцаў, і на карце DeepState яны зараз адзначаны ў чырвонай зоне.
«Працягваюцца баі за Глыбокае, якое з'яўляецца апошнім населеным пунктам перад асноўным заданнем для расійцаў у гэтым раёне — заняць Ліпцы», — гаворыцца ў публікацыі.
У раёне горада Ваўчанск расійскія войскі занялі вёскі Пляценёўка і Агурцова — і зараз рухаюцца ў бок самога Ваўчанска. Па дадзеных DeepState, расейскія вайскоўцы ўжо падабраліся да яго паўночным наваколлях і спрабуюць там замацавацца, працягваюцца баі.