816-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны: Масіраваная атака дронаў на аб'екты ў Расіі і Крыме, песімістычны прагноз Хадаркоўскага

Уначы дроны атакавалі шэраг аб'ектаў на тэрыторыі Расіі. Паведамляецца аб атацы БПЛА на  НПЗ у Славянску-на-Кубані і аэрадром у Краснадарскім краі. Жыхары Выбарга Ленінградскай вобласці таксама паведамілі аб магутным выбуху, пасля якога пачаўся пажар. 

photo_2024_05_19_09_57_12.jpg


Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка заявіў, што інфармацыя пра атаку БПЛА на Выбаргскую нафтабазу не адпавядае рэчаіснасці. Паводле яго слоў, у будынку старой Выбаргскай нафтабазы “адбыўся выбух у сувязі з выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў”.

Прызначаны акупацыйнымі ўладамі “губернатар” Севастопаля Міхаіл Разважаеў даў справаздачу аб “адбіцці ракетнай атакі”. Мінабароны РФ заявіла аб знішчэнні ноччу сродкамі СПА дзевяці ракет ATACMS і аднаго БПЛА над Крымам, трох БПЛА над Белгародскай вобласцю. Пры гэтым 57 дронаў нібыта былі перахопленыя або знішчаныя над Краснадарскім краем.

photo_2024_05_19_10_01_00.jpg

Славянскі НПЗ прыпыніў працу пасля падзення беспілотнікаў.

Пра гэта паведаміў дырэктар па комплекснай бяспецы групы кампаній “Славянск Эка” Эдуард Труднеў. Паводле яго слоў, “у гэты раз БПЛА былі большыя, зарады неслі нашмат больш, таксама былі начыненыя паражальнымі элементамі ў выглядзе сталёвых шарыкаў".

Паводле слоў кіраўніка Славянскага раёна Рамана Сінягоўскага, на тэрыторыю НПЗ упалі 6 дронаў. Пры гэтым ён сцвярджаў, што пацярпелых і разбурэнняў удалося пазбегнуць. У прэс-службе адміністрацыі раёна заявілі, што ўзгаранняў на тэрыторыі Славянскага НПЗ таксама няма.

Пры гэтым тэлеграм-канал ASTRA апублікаваў меркаваныя фота і відэа з месца падзення беспілотнікаў. Мяркуючы па кадрах, на тэрыторыі НПЗ адбыўся выбух.

Крыніца: telegram

*****

photo_2024_05_19_11_16_21.jpg

Сілы абароны Украіны знішчылі марскі тральшчык" Ковровец", паведамілі ў ВМС Украіны.

*****

Расейскія акупанты за мінулыя суткі трапілі ў жылыя кварталы населеных пунктаў Херсонскай вобласці. У прыватнасці, была пашкоджана шматпавярхоўка і 8 прыватных дамоў. Таксама было трапленне ў прыпартовую інфраструктуру.

У Херсонскай вобласці за суткі з-за нападаў акупантаў загінулі 2 чалавекі, яшчэ двое былі параненыя.

*****

РФ ноччу атакавала Украіну 37 дронамі. Усе "Шахеды" былі збітыя ў межах васьмі абласцей Кіеўскай, Адэскай, Мікалаеўскай, Сумскай, Вінніцкай, Жытомірскай, Чаркаскай і Херсонскай. Пра гэта паведаміў камандуючы паветраных сіл УСУ Мікалай Паляшчук.

“Да адбіцця паветранага нападу праціўніка прыцягваліся зенітныя ракетныя падраздзяленні паветраных сіл, мабільныя агнявыя групы сіл абароны Украіны і падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы", гаворыцца ў паведамленні.

*****

Расіяне здзейснілі масавыя абстрэлы на Луганшчыне. Са слоў кіраўніка Луганскай АВА Арцёма Лысагора, акупанты абстралялі кожнае дэакупаванае сяло, у якім яшчэ застаюцца людзі. Агонь вёўся з верталётаў, мінамётаў і РСВ.

“Так, у Неўскім і Новалюбаўцы адбылося каля 30 выбухаў. Разбураныя тры дамы і адміністрацыйныя будынкі. Масіравана абстраляныя лагістычныя шляхі вакол", - адзначыў ён.

*****

Агульныя страты РФ з 24.02.22 по 19.05.24 арыенціровачна склалі:

асабістага складу — каля 492290 (+1210) чалавек

танкаў — 7576 (+16) адз,

баявых браніраваных машын — 14630 (+35) адз,

артылерыйскіх сістэм — 12687 (+48) адз,

РСЗА — 1074 (+3) адз,

сродкі СПА — 803 (+2) адз,

самалётаў — 354 (+0) адз,

верталётаў — 326 (+0) адз,

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 10155 (+47),

крылатыя ракеты — 2204 (+1),

караблі / катэры — 26 (+0) адз,

Падводныя лодкі — 1 (+0) адз,

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 17251 (+82) адз,

спецыяльная тэхніка  — 2077 (+ 2).

*****

Міхаіл Хадаркоўскі папракнуў Захад у недастатковай падтрымцы Украіне

Расейскі апазіцыянер, экс-саўладальнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі заявіў на антываеннай канферэнцыі ў Берліне аб «фактычным пройгрышы» Украіны і Захаду ў канфлікце з Расеяй. На яго думку, пры захаванні цяперашніх суадносін сіл Кіеў да сярэдзіны 2025 года страціць Харкаў і Адэсу, пасля чаго працягне «толькі партызанскую вайну». Відэа з заявай апазіцыянера прыводзіць strana.news.

У пачатку сваёй прамовы Хадаркоўскі папрасіў “украінскіх сяброў закрыць вушы".

“Панове, вы практычна прайгралі вайну ва Украіне. Мы яе прайгралі", заявіў ён.

Са слоў Хадаркоўскага, у Расеі выдаткі на вядзенне баявых дзеянняў складаюць блізу 5,4% ВУП, а аб'ём еўрапейскай дапамогі Украіне за два гады канфлікту — 0,25% ВУП. “І гэта пры кошце на стандартны снарад ад пяці да васьмі тысяч даляраў", — падлічыў Хадаркоўскі.

Ён зрабіў выснову, што нават з улікам амерыканскай дапамогі суадносіны выдаткаў на ваенныя дзеянні складаюць «два з паловай да аднаго» на карысць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, а сёлета без амерыканскіх паставак — «чатыры да аднаго».

Хадаркоўскі палічыў нядзіўным, што на момант пачатку баявых дзеянняў суадносіны колькасці насельніцтва Украіны і Расіі складала 40 млн да 142 млн. «гэта значыць тры з паловай да аднаго, у цяперашні час — сем да аднаго. Ну і як ваяваць загадаеце?» задаўся пытаннем ён.

“Пры такіх суадносінах падставак і сіл Украіна да канца года страціць Харкаў. Да сярэдзіны наступнага года -- Адэсу. Суадносіны сіл стануць “10-12 да аднаго» да канца 2025 года”, — спрагназаваў Хадаркоўскі.

Як выказаў здагадку экс-саўладальнік ЮКАСа, да сярэдзіны 2026 года Украіна працягне «толькі партызанскую вайну», а Львоў «захаваецца», калі туды ўвядуць войскі NATO «ў асобе Польшчы».

«І гэта ўсё найлепшы сцэнар, калі УСУ будуць па-ранейшаму супраціўляцца, нягледзячы на безнадзейнасць сітуацыі. Інакш усё адбудзецца хутчэй”, падкрэсліў Хадаркоўскі.

Паводле прагнозу Хадаркоўскага, калі Захад вырашыць спыніць падтрымку Украіны і закліча заканчваць «бессэнсоўны супраціў», то праз два гады ля межаў Польшчы будзе стаяць «аб'яднанае расейска-ўкраінскае войска».