ААЭ ўпершыню за два гады адправілі нафту ў Еўропу

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты пачалі адпраўляць грузы ў Еўропу, дзе пакупнікі нафты адмаўляюцца ад імпарту з Расіі пасля яе ўварвання ва Украіну.

755587237668071.jpeg


Нафтавы танкер Moscow Spirit, наняты суднаходным падраздзяленнем французскай TotalEnergies SA, плыве ў Ратэрдам (Нідэрланды) з грузам блізу 1 мільёна барэляў нафты на борце, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на звесткі аб сэрвісах адсочвання танкераў, паведамляе «Эканамічная праўда».

Гэтая ж кампанія таксама накіравала нафтавы супертанкер у Егіпет, імаверна, груз на ім таксама пройдзе ў Еўропу праз міжземнаморскі порт Седзі-Керыр.

Апошні раз нафта з ААЭ была дастаўленая ў Еўропу два гады таму — у траўні 2020 года, падчас распаўсюджвання каронавірусу і абвалу рынку нафты.