Адзіны танкавы завод у Расіі спыніўся з-за недахопу дэталяў
Адзіны ў Расіі вытворца танкаў «Уралвагонзавод» прыпыніў працу прадпрыемстваў з-за недахопу дэталяў замежнай вытворчасці.

Пра гэта паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны, перадае АФН. Таксама ў сувязі з адсутнасцю паступленняў камплектуючых замежнай вытворчасці перастаў працаваць і Чалябінскі трактарны завод, які займаўся рамонтам танкаў і іншай бранетэхнікі.
«Паводле наяўнай інфармацыі, у сувязі з адсутнасцю паступленняў камплектуючых замежнай вытворчасці, прыпыненая праца прадпрыемстваў “Уралвагонзавод” і Чалябінскага трактарнага завода», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба.
Па стане на 22 сакавіка, згодна звестак УСУ, на тэрыторыі Украіны знішчана 509 танкаў і 1556 баявых браніраваных машын.