Акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі ў Амерыцы (фота)
21 чэрвеня беларусы Амерыкі правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі і пратэстоўцамі ў Беларусі "Belarusian Solidarity Line in New York" каля Штаб кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на Манхэтане.

Беларусам, якія жывуць ў Амерыцы, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім палітычным зняволеным, а таксама людзям, якія цяпер мітынгуюць супраць іх зняволення.
"Лукашэнка павінен адказаць за забойствы і рэпрэсіі, якія ён учыніў супраць сваіх палітычных апанентаў і беларускага народа", — заклікаюць беларусы Амерыкі.