Блэкаут ва Украіне. Дасье ў карыкатурах
Ракетныя напады РФ на інфраструктуру Украіны і тое, як украінцы перажываюць гэтыя часы, сталі тэмай шматлікіх карыкатур.

Удары па аб'ектах энергетычнай сістэмы Украіны наносяцца практычна з самага пачатку вайны. Толькі ў першай хвалі (усяго пакуль іх было пяць) паведамлялася аб выбухах у дзясятках гарадоў, у тым ліку Кіеве, Безумоўна, атакі выклікалі вялікае абурэнне ва ўкраінцаў. Адзін з іх для выказвання сваіх эмоцый арыгінальна «адфаташопіў» статую «Радзіма-маці» ў Кіеве, якая на яго малюнку паказвае непрыстойны знак у адрас агрэсараў.
Ракетныя атакі сур'ёзна паўплывалі на схемы размеркавання энергіі ва Украіне. Да канца лістапада амаль палова энергетычных сістэм краіны была разбурана, у выніку чаго мільёны простых украінцаў засталіся без электрычнасці. На шматлікіх карыкатурах прапуцінскіх мастакоў гэта паказваецца як перамога.

Пры гэтым расійская прапаганда мяркуе, што ракетныя ўдары павінны былі апроч іншага падарваць аўтарытэт украінскай улады.

Але падобная тактыка Расіі, накіраваная на дэмаралізацыю ўкраінскага насельніцтва, аказалася няўдалай. Украінскія графікі ўпэўнена рэагуюць на расейскія «калібры» выключна творамі з моцным патрыятычным пафасам.


Праходзіць праз выпрабаванні ўкраінцам дапамагае іронія. Так, мяркуючы па гэтай фотажабе, прагназаванне даты наступнага ракетнага нападу на Украіну ператварылася ў нацыянальны від спорту.

Адзін з украінскіх графікаў у сваім творы арыгінальна нагадаў, што Беларусь таксама мае дачыненне да праблем ва ўкраінскім энергасектары. Відавочна, што спробы Мінска на словах ухіліцца ад канфлікту пакуль не выклікаюць даверу ў шараговых украінцаў.

У любым выпадку гэта зіма можа стаць вырашальнай. Ад таго, ці хопіць ва ўкраінскага грамадства здольнасці перанесці наступствы блэкаута, будзе залежыць і сітуацыя на фронце. У любым выпадку Украіна, нават пагружаная ў цемру, застаецца праблемай для Пуціна. Гэты момант выявіў адзін з еўрапейскіх мастакоў.
