Bloomberg прагназуе дэфолт РФ ужо сёння
Дэфолт Расіі можа быць абвешчаны сёння, 16 сакавіка, бо неабходна зрабіць выплату купона ў доларах, што ў цяперашніх санкцыйных умовах выглядае малаверагодна.
Як піша агенцтва Bloomberg, знешні сукупны непагашаны дзяржаўны і карпаратыўны доўг РФ дасягае $150 млрд. Урад краіны павінен выплаціць працэнты па доларавых аблігацыях на суму $117 млн.
Выданне прадставіла тры сцэнары таго, як далейшыя падзеі могуць разгарнуцца:
- першы сцэнар прадугледжвае, што Расія выплаціць доўг у доларах. Гэта будзе азначаць, што дэфолт адкладаецца, зменшага, да 4 красавіка, калі прыйдзе час выплачваць наступныя купоны;
-
другі сцэнар мае на ўвазе, што Расія выплаціць запазычанасць у рублях. Як піша выданне, некаторыя кантракты сапраўды дазваляюць такую выплату, але не ўсе. У прыватнасці, выплата будзе лічыцца зробленай, толькі калі будзе праведзена ў валюце, інакш гэта будзе азначаць дэфолт.
Пры гэтым рэйтынгавае агенцтва Fitch заявіла, што правядзенне Расіяй купонных выплат па доларавых еўрабондах у рублях будзе лічыцца суверэнным дэфолтам па заканчэнні 30-дзённага льготнага перыяду пагашэння доўгу. «Такая прымусовая рэдэнамінацыя выплат па даўгавых абавязацельствах будзе азначаць, што дэфолт або падобны дэфолту працэс пачаўся», — гаворыцца ў паведамленні Fitch. - трэці — Расія ўвогуле не заплаціць. Нявыплата ў сераду запусціць льготны перыяд у 30 дзён, пасля чаго наступіць дэфолт.
Апошні раз РФ абвясціла дэфолт у 1998 годзе. Ён запусціў спіраль хуткай інфляцыі, дэвальвацыю рубля і фінансавую ізаляцыю на міжнародных рынках.