«Буча» будзе ў кожнай краіне, куды ўварвецца Расія, — Зяленскі

Трагедыя Бучы будзе паўтарацца ў любой краіне, куды ўварвецца Расія.

mozam_pautaryc.jpg

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да парламента Фінляндыі і папярэдзіў парламентараў, што расійскія войскі могуць і на іх зямлі паўтарыць свае ваенныя злачынствы.

Ён адзначыў, што кадры са злачынствамі расійскіх вайскоўцаў у Бучы абляцелі ўвесь свет. Аднак, паводле слоў Зяленскага, войскі РФ «робяць такія Бучы штодня — ад Краматорска да Марыупаля, ад Харкава да Херсона».

«Я ўпэўнены, вы разумееце, што калі расійская армія атрымае загад увайсці на вашу зямлю, яна зробяць тое самае. Яны зробяць тое, што было ў Бучы, у вашых гарадах, гарадах любой краіны, пра якую кіраўніцтва РФ вырашыць, што гэта нібыта частка іх імперыі, а не зямля іншага народа», — заявіў ён.

Паводле слоў Зяленскага, «нават калі расійскія салдаты не разумеюць, для чаго гэта ім трэба, яны ўсё роўна будуць ваяваць. Таму што нянавісць і пагарда да іншых людзей выхоўваюцца цяпер у Расіі. Прычым на дзяржаўным узроўні».

Паводле korrespondent.net