Чарнігаў знішчаны на 70% — мэр горада
Мэр Чарнігава Уладзіслаў Атрашэнка распавёў пра сітуацыю ў горадзе.
«Чарнігаў знішчаны на 70%, людзі ўжо перасталі цікавіцца, колькі мін прыляцела... У нас горад нагадвае Бучу, а ў некаторых раёнах ён ужо такі, як Марыупаль. Людзей цікавіць, як ім дажыць да заўтра. У нас засяроджванне войскаў РФ на мяжы з Беларуссю, нас цікавіць, як будзе працаваць СПА, ці будуць працягваць падаць бомбы на галаву», — кажа Атрашэнка.