Дачка прапуцінскага акцёра Машкова асудзіла яго за падтрымку вайны ва Украіне
Расійскі акцёр Уладзімір Машкоў падтрымаў вайну ва Украіне і заклікаў сваю дачку Марыю вярнуцца з ЗША ў Расію. У інтэрв'ю CNN жанчына распавяла, што бацька патэлефанаваў ёй і папрасіў разам з дзецьмі вярнуцца на радзіму, хоць сама яна ўжо доўгі час жыве і працуе ў ЗША.
Акрамя таго, Марыя Машкова выказала сваю занепакоенасць тым, што
бацька верыць расійскай прапагандзе і падтрымлівае забойства мірных жыхароў
Украіны, піша unian.net.
«Тое, што адбываецца цяпер, гэта проста няўяўна. І
факт, што так шмат рускіх, уключаючы майго бацьку, вераць, што гэты гвалт хоць
неяк апраўданы, разбівае мне сэрца. Але, вядома, гэта нельга параўнаць з тым,
што цяпер адчуваюць украінскія людзі паміраючы. Я размаўляла са сваім бацькам
учора па тэлефоне, і цяпер я ў гэта веру, на жаль», — сказала Марыя.
Адзначым, Уладзімір Машкоў падтрымаў прызнанне «ДНР» і «ЛНР». 18 сакавіка 2022 года ён выступіў у «Лужніках» на мітынгу-канцэрце ў гонар гадавіны далучэння Крыма да РФ пад назвай «Za свет без нацызму! Zа Расію! Zа прэзідэнта».